Заўтра, 12 сакавіка, апошні дзень працуе ў Вілейскім райвыканкаме начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзмітры Гарланаў.
Пра гэта нам паведамілі ў аддзеле кадравай працы выканкама.

– Пакуль абавязкі начальніка ўскладуць на супрацоўніцу аддзела Алену Лях, – паведаміла начальнік аддзела кадравай працы Наталля Зык.
Дзмітры Гарланаў узначальваў аддзел архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама ад снежня 2017 года. А ў аддзеле працаваў ад 2014. Родам – з Бабруйска, выпускнік БНТУ.
Вялікае інтэрв’ю з архітэктарам можна прачытаць тут.
• Текст доступен на языке: Русский