Пасаду заняў Вадзім Сіняўскі.
Яго прызначыў сёння Аляксандр Лукашэнка. Раней Сіняўскі ўзначальваў Гродзенскае УУС.
Сіняўскаму 50 год, нарадзіўся ў Маладзечне. Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча. Працаваў у райаддзеле ўнутраных спраў у Мядзеле.
Скончыў Акадэмію МУС, узначальваў Валожынскі РАУС. Пасля быў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама – начальнікам Упраўлення аховы правапарадка.
Ад 2009 года працаваў у Службе бяспекі прэзідэнта. Пасля ўзначальваў Дэпартамент аховы МУС.
У 2014 годзе ўзначаліў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
• Текст доступен на языке: Русский