Фота pixabay.

Як паведаміла карэспандэнту інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян, пажар у вёсцы Палессе Будслаўскага сельсавета здарыўся 6 сакавіка, каля сямі раніцы.

Гарэў жылы дом. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, з-пад даху выбіваліся языкі полымя. Пажар ліквідавалі. Агонь пашкодзіў сцены і маёмасць у доме, знішчыў дах.

Верагодначя прычына – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў. Людзей падчас пажару ў доме на было.

• Текст доступен на языке: Русский