Сёння абласны Гродзенскі суд пакінуў без зменаў прыгавор прадпрымальніку са Смаргоні, былога заснавальніка і выдаўца прыватнага выдання «Новая газета Смаргоні» (1996-2005).
Нагадаем, што Смаргонскі суд прысудзіў Улану два з паловай гады хіміі. Мужчына падаваў на абскарджванне прыгавора ў абласны суд.
Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. Пацярпелымі па справе праходзяць сямёра супрацоўнікаў Смаргонскага райаддзела міліцыі.
– Ні 220 подпісаў смаргонцаў, ні пасведчанне інваліда першай групы 89-гадовай матулі не падзейнічалі на гродзенскіх суддзяў, – кажа Рамуальд Улан.
«Пайшоў вал кліентаў». У Смаргоні асуджанага на «хімію» прадпрымальніка завалілі замовамі





















