На месцы здарэння.

11 сакавіка, каля 17.40, на аўтадарозе «Маладзечна-Смаргонь», аўтамабіль «Фольксваген Шаран» апынуўся ў кювеце, піша  ДАІ УУС Гродна.

Устанавілі, што 62-гадовы кіроўца пры руху на прамым участку дарогі, паблізу вёскі Арэхаўка Смаргонскага раёна, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўца пацярпеў. Мужчыну са шматлікімі траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Прычыны і іншыя абставіны здарэння ўстановіць праверка.