На месцы здарэння. фота СК Беларусі.

Увечары 9 сакавіка ў Астравецкім раёне, на рацэ Ашмянцы, супрацоўнікі Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі 38-гадовага рыбака з незаконным уловам.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. У мужчыны канфіскавалі сетку і 729 рыбін. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала больш за 50 тысяч рублёў.

Следчы са спецыялістам Упраўлення дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці агледзелі месца здарэння, дапыталі падазраваных і сведак.

Астравецкі РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 4 артыкула 281 (незаконная здабыча рыбы, якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

• Текст доступен на языке: Русский