Галоўны доктар Маладзечанскай ЦРБ Дар'я Калядзіч дакладае Аляксандру Лукашэнку. Фота БелТА.

БелТА паведамляе, што падчас сустрэчы Лукашэнку далажылі, што на базе маладзечанскай бальніцы завяршаюць фарміраваць міжраённы цэнтр спецыялізаванай медыцынскай дапамогі для жыхароў Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага і Мядзельскага раёнаў.

«Адзіннаццаць міжрэгіянальных цэнтраў на базе буйных гарадоў – Маладзечна, Барысаў, Салігорск, Бабруйск, Ліда, Баранавічы… Вось там трэба гэтую дапамогу з абласнога ўзроўню апускаць на міжрэгіянальныя цэнтры. Людзі паўсюль хочуць жыць і атрымліваць кваліфікаваную дапамогу» – цытуе Лукашэнку БелТА.

Абмяркоўвалі арганізацыю медыцынскай дапамогі і ўмовы лячэння пацыентаў з COVID-19. У Маладзечанскай ЦРБ перапрафілявалі ў інфекцыйныя 335 ложкаў, гэта 32,5% фонда.

Хворых на COVID-19 стацыянарна пралячылі 3,6 тысяч пацыентаў, амбулаторна – 5,2 тысячы.

Каб дапамагчы такім хворым, набылі камп’ютарны тамограф, два апарата ШВЛ, наркозна-дыхальны апарат і іншае абсталяванне.

Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць захоўваць аддзяленні, якія пасля можна будзе выкарыстоўваць як інфекцыйныя.

Галоўны доктар Дар’я Калядзіч расказала, што на сёння ў бальніцы занята чатыры апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх. «У нас 29 наркозна-дыхальных апаратаў. Развернута 27 рэанімацыйных ложкаў, з іх 15 – на інфекцыю COVID-19».

Па яе словах, у бальніцы пабудавалі і ўвялі ў карыстанне кіслародна-размеркавальную станцыю. Цяпер функцыянуе 217 інфекцыйных ложкаў, у звычайны рэжым працы перапрафілявалі 118. У распараджэнні маюць запас лекаў для лячэння хворых на каронавірус на месяц, сродкі індывідуальнай абароны, рэагенты.

У Маладзечна сёння прыехаў Аляксандр Лукашэнка