КТ у Маладзечне. Фота Мінздароўя.

У Маладзечне аднавіў працу камп’ютэрны тамограф, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

11 сакавіка спецыялісты завяршылі рамонтныя і пуска-наладачныя работы камп’ютэрнага тамографа ў Маладзечне. У кавідны год гэтае высокатэхналагічнае абсталяванне выкарыстоўвалася вельмі актыўна і ў выніку зламалася.

Адзначым, што з дапамогай КТ можна правесці дыягностыку практычна ўсіх органаў і тканак чалавека – вывучыць сардэчна-сасудзістую сістэму, праверыць мяккія тканкі арганізма, косці. Дадзены метад візуалізацыі дазваляе, у тым ліку, пацвердзіць або заўважыць каронавірусную інфекцыю.