Аляксандр Лукашэнка ў маладзечанскай бальніцы.

Канал «Пул первого» апублікаваў першыя фотаздымкі з візіта.

Паведамляецца, што Лукашэнку цікавіць медыцынскае абслугоўванне ў раёне. Ён наведвае бальніцу.

Лукашэнка падчас гутаркі з супрацоўнікамі Маладзечанскай ЦРБ падзякаваў дактарам за іх працу ў няпросты час і за тое, што навучыліся спраўляцца з рознага роду захворваннямі, паведамляе БелТА.

Таксама заклікаў людзей не расслабляцца і папярэдзіў, што «гэтая зараза ад нас яшчэ нікуды не сышла». Таму важна не грэбаваць элементарнымі правіламі гігіены.

Згадаў таксама пра з’яўленне ў Беларусі брытанскага штама каронавіруса.

«Панікаваць не трэба. Мы ведаем, што рабіць» – цытуе БелТА.

Стала вядома, колькі чалавек у Маладзечне пралячылі ад каронавіруса

На Вялікім Гасцінцы некаторыя светлафоры не працавалі, на скрыжаваннях патрулюе ДАІ.

Каб картэж Аляксанда Лукашэнкі даехаў да Лядовага палаца ў Маладзечне, перакрылі Вялікі Гасцінец.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

Праз некалькі хвілін верталёт з Аляксандрам Лукашэнкам накіраваўся ў бок Мінска, і рух на Вялікім Гасцінцы аднавілі.

Усе відэа глядзіце ў нашым тэлеграм-канале.