Сёння, 13 сакавіка, каля 7.30, здарылася аварыя ў вёсцы Вытрапаўшчына Маладзечанскага раёна. Людзі не пацярпелі. Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы Дыяна Галуза.

– 23-гадовы кіроўца, жыхар Палачанаў, на «Аўдзі 80» ехаў па вёсцы Вытрапаўшчына.  Каля дома 21, на закругленні дарогі, на спуску, ён не справіўся з кіраваннем.

У выніку наехаў на прыпаркаваны побач з домам аўтамабіль «Вольва». Гэтая машына належыць 44-гадовай мясцовай жыхарцы. Ніхто не пацярпеў. Матэрыялы ў ДАІ. Кіроўцу «Аўдзі 80» прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, – адзначыла інспектар.

Фота з месца здарэння забяспечанае Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский