Шмат яркіх хустак, вясёлых песень і гульняў, але мала ахоўных масак. Так сёння ў Вілейцы адзначылі Масленіцу.

Былі і такія ўдзельнікі свята.
Артысты з Ільі.
Масленічнае сэлфі.

Ад Палаца культуры ўрачыстым шэсцем з музыкай і спевамі артысты прайшлі да Ніжняга парку. Тут развярнуліся гулянні. Працавалі гандлёвыя рады, фотазона. Работнікі Вілейскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі нагадвалі ўдзельнікам, што трэба берагчы сваё здароўе.

Юныя ўдзельнікі.

На беразе Віліі вадзілі карагоды, зладзілі канцэртную праграму з удзелам артыстаў Вілейшчыны.

Святочны карагод.
Вядучыя.

Выступае калектыў “Любанія”.

Працавалі гандлёвыя рады.

Гульні.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский