Фота Аксаны Ярашонак.

На пачатак сакавіка ў Беларусі зарэгістравана 8,3 тысячы беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў цэнтрах занятасці, паведамляе Мінпрацы. Месяц таму іх было крыху менш — 8,1 тысячы, год таму — на 18 адсоткаў больш (10,2 тысяч чалавек).

У гэтую статыстыку не ўваходзяць тыя, хто самастойна шукае працу, таму фактычнае беспрацоўе ў Беларусі прыкметна вышэй, чым афіцыйнае.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі і ў параўнанні з 1 сакавіка 2020 года не змяніўся.

Колькасць беспрацоўных на 1 сакавіка ў

  • Брэсцкай вобласці — 1,5 тысяч беспрацоўных,
  • Віцебскай — 1,3 тысяч,
  • Магілёўскай — 1,3 тысяч,
  • Гродзенскай — 1,2 тысяч,
  • Гомельскай — 1,1 тысяч,
  • Мінскай — 1,1 тысяч,
  • у Мінску — 0,8 тысяч.

У чацвёртым квартале 2020 года ўзровень фактычнага беспрацоўя ў Беларусі склаў 4,1% ад колькасці працоўнай сілы — гэта каля 210 тысяч чалавек.

 

• Текст доступен на языке: Русский