Той самы бранзалет.

Днямі ў адной з кватэр шматпавярховага дома па вуліцы ў Дудко ў Маладзечне здарыўся такі выпадак. Каля паўночы гаспадары вярнуліся дадому з лецішча. Калі гаспадыня ўвайшла ў кватэру праз незачыненыя дзверы, то ўбачыла там знаёмага. Мужчына хаваўся за ложкам.

Тлумачыць, як і чаму ён апынуўся ў чужой кватэры, мужчына не стаў, вырваўся і ўцёк. Аднак уцекача затрымаў гаспадар кватэры, што быў ля ўваходу ў пад’езд.

Гаспадар агледзеў кватэру і заўважыў, што няма залатога бранзалета на яго звычайным месцы. Гаспадары западозрылі знаёмага ў крадзяжы. Той вывернуў кішэні, дэманструючы, што бранзалета ў яго няма. Тады гаспадары вырашылі выклікаць міліцыю. Следча-аператыўная група затрымала падазраванага і даставіла для разбору ў РАУС.

Сам фігурант, раней несудзімы 33-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна, спачатку адмаўляў сваю датычнасьць да крадзяжу. Аднак і патлумачыць, навошта ён пранік у кватэру сваіх знаёмых, мужчына не мог. Казаў толькі, што быў п’яны і заснуў там.

Пазней высветлілася, што пару гадоў таму затрыманы рабіў у кватэры рамонт і да гэтага часу захоўваў у сябе дублікат ключоў ад уваходных дзвярэй. А неўзабаве зніклы залаты бранзалет знайшлі ў дзіцячым заплечніку, які стаяў у пярэднім пакоі.

Падазраваны спрабаваў выкручвацца, але пазней прызнаўся, што трапіў у кватэру з мэтай нажывы. Яму было вядома месца, дзе гаспадары звычайна захоўвалі наяўныя, але там грошай ён не знайшоў. Тады візіцёр убачыў залаты бранзалет, кошт якога 2 500 рублёў. Але заўважаны на месцы злачынства гаспадыняй, мужчына закінуў выкрадзенае ў сумку

Цяпер па дадзеным факце аператыўнікі праводзяць праверку, дзеянням фігуранта дадуць прававую ацэнку. Выкрадзены залаты бранзалет канфіскавалі, пасля правядзення неабходных дзеянняў яго вернуць законнаму ўладальніку.