Фота Настассі Уткінай.

Суд Смаргонскага раёна прысудзіў гальшанцу Івану Вярбіцкаму 8 год і 1 месяц узмоцненага рэжыма.

Вярбіцкага абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У тым ліку і ў акце тэрарызму. У кастрычніку 2020 года ён пакінуў у тэлеграм-чатах некалькі паведамленняў, у якіх нібыта заклікаў спаліць ашмянскую пракуратуру і аўтамабілі астравецкіх міліцыянераў.

У апошнім слове Вярбіцкі зачытаў урывак з «Архіпелага ГУЛАГА» Салжаніцына. Таксама ён падзякаваў родным, валанцёрам, адвакату, журналістам за падтрымку і асвятленне працэса. Вярбіцкі сказаў, што прызнае сябе вінаватым толькі па знішчэнню пастановы аб ператрусе, папрасіў суддзю залічыць час у СІЗА ў прысуд (там ён правёў амаль 5 месяцаў) і вызваліць у зале суда, а па астатніх артыкулах апраўдаць. Вярбіцкага апраўдалі толькі па артыкуле за захоўванне выбуховых рэчываў і патронаў.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў 9 год і 6 месяцаў турмы для гальшанскага «тэрарыста»

У Смаргонь на суд па справе аб тэрарызме прыехалі дзяржСМІ

«Апошні раз такое абвінавачванне тычылася выбуху ў мінскім метро». У Смаргоні судзяць гальшанца за тэрарызм