Учора на Масленіцы ў Крэве. Фота Сяргея Гапона.

Жыхар Крэва, фатограф Сяргей Гапон, 14 сакавіка зладзіў Масленіцу на сваім падворку. Людзі танчылі, спявалі, палілі вогнішча, частаваліся блінамі. Свята адбывалася на схіле Юравай гары, на прыватным падворку Сяргея.

– Мне патэлефанаваў участковы, сказаў, што праз пэўны час прыедзе разам са смаргонскай міліцыяй. На месцы папрасілі выйсці да іх, каб не турбаваць гасцей сваёй прысутнасцю, – расказаў карэспандэнту суразмоўца.

Тут Сяргею ўручылі позву на яго прозвішча для дачы пісьмовых тлумачэнняў. Сёння мужчына быў ў Смаргонскім РАУС. Даведаўся, што супраць яго ўзбудзілі адміністрацыйную справу па артыкуле 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях – Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

• Текст доступен на языке: Русский