Паводле папярэдняй інфармацыі, 15 сакавіка на 20 кіламетры аўтадарогі Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач» кіроўца аўтамабіля «Сітраэн Ксара», рухаючыся ў напрамку Маладзечна, не справілася з кіраваннем і наехала на дарожную агароджу, усталяваную на раздзяляльнай паласе. Інцыдэнт справакаваў шэраг сутыкненняў іншых машын, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Відэа чытачоў tut.by.

Механічныя пашкоджанні атрымалі пяць аўтамабіляў: «Сітраэн Ксара», «ГАЗ», «Шкода Фабія», «Сітраен Ксантыя», «Форд Мандэа».

Загінула 51-гадовая кіроўца аўтамабіля «Шкода Фабія». Іншыя ўдзельнікі ДТЗ не пацярпелі.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, прадстаўнік СК, іншыя службы.

Абставіны ДТЗ, у тым ліку наяўнасць фактару нездавальняючых дарожных умоў, установяць у ходзе расследавання супрацоўнікі Мінскага РАСК. Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 317 КК.