Скрадзенае золата. Фота УУС Гродна.

У Ашмянах праваахоўнікі раскрылі кватэрны крадзеж. Некалькі дзён таму ў дзяжурную частку мясцовага РАУС патэлефанавала 80-гадовая жыхарка і паведаміла, што ў яе з дома зніклі залатыя ўпрыгажэнні, а напярэдадні яна прагнала незнаёмку з прыхожай. Тая самавольна зайшла ў кватэру, паведамляе УУС Гродна. 

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося ўстанавіць, што падазраваная раней неаднаразова судзімая за здзяйсненне маёмасных злачынстваў. У канцы лютага яна прыехала да знаёмых у Ашмяны з Віцебскай вобласці. 1 сакавіка ўжо наведвала дом пацярпелай. Менавіта тады яна таемна выкрала залатыя ўпрыгажэнні: восем пярсцёнкаў, пару завушніц, кулон і ланцужок, а зараз зноў прыйшла туды ж з аналагічнай мэтай. Падазраваная лічыла, што гаспадыні няма дома, але памылілася. Пенсіянерка ў гэты момант за зачыненымі дзвярыма рыхтавала на кухні абед і на шум выйшла за парог.

Варта адзначыць, што золата гаспадыня захоўвала без прыняцця якіх-небудзь мер канспірацыі – поста пад падушкай.

Дзеянням жанчыны дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа.

• Текст доступен на языке: Русский