Фота МНС.

15 сакавіка каля 21 гадзін ля Свіры на Мядзельшчыне адбылося ДТЗ. Была патрэбная дапамога выратаўнікоў ў дэблакіроўцы кіроўцы аўтамабіля, паведамляе прэс-служба МНС.

У гэтым ДТЗ з’ехала ў кювет і перакулілася Audi. Унутры аўто знаходзілася жанчына, яна была ў свядомасці, аднак самастойна не змагла выбрацца.

Жанчыну шпіталізавалі.