Ілюстрацыйнае фота auto.onliner.by.

Ад 16 сакавіка ДАІ Мінскай вобласці асаблівую ўвагу зверне на кіроўцаў транспартных сродкаў, якія будуць абганяць на патэнцыйна небяспечных участках дарогі.

Гэтыя прэвентыўныя мерапрыемствы звязаныя з прадухіленнем дарожна-транспартнага траўматызму па прычыне парушэння правілаў абгону. У выніку такіх здарэнняў наступаюць самыя цяжкія наступствы.

У ходзе мерапрыемства выкарыстаюць як галосныя, так і негалосныя формы нясення службы – аўто без спецыяльнай афарбоўкі. Нарады будуць несці службу паблізу аварыйна-небяспечных месцаў і участках канцэнтрацыі ДТЗ. Будуць  выкарыстоўваць фота- і відэафіксацыю парушэнняў правілаў абгону.

У адпаведнасці з КаАП за такія правапарушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад двух да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да аднаго года або без пазбаўлення.

Паважаныя вадзіцелі! Абдумвайце кожны свой манеўр, не рабіце абгон у зоне дзеяння забараняльных дарожных знакаў або на участках дарогі з суцэльнай лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі. Улічвайце ўмовы надвор’я, асаблівую ўвагу неабходна праяўляць пры праездзе спускаў, уздымаў, пешаходных пераходаў, пры праездзе скрыжаванняў. Падчас язды рэкамендуем кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць, не выконваць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, адмовіцца ад абгонаў.