Дзмітры Асанаў. Фота НАК Беларусі.

17 сакавіка маладзечанскі баксёр Дзмітры Асанаў даў інтэрв’ю журналісту «Трыбуны» Аляксандру Івуліну. Асанаў расказаў, што асабіста ведаў Мікіту Крыўцова, якога знайшлі памерлым у лесапаласе ў Мінску ў жніўні 2020 года.

Асанаву паведамілі інфармацыю сябры з Маладзечна.

— Я чытаю і не веру. Не веру, што такое магчыма. Маладзечна — гэта горад невялікі, усе адзін аднаго ведаюць. Мікіта займаўся футболам, хадзіў на бокс. Мы разам былі ў дзіцячым лагеры. Канешне, мы ведалі адзін аднаго.

Асанаў сказаў, што быў у шоку, калі даведаўся пра смерць Мікіты Крыўцова.

— Усе ведаюць, што ён усіх называў «малы». Неважна, колькі табе год. У Маладзечне мы неяк ішлі, а ў іх толькі матч закончыўся у фанатаў. Чую, крык. Фанаты, страшна ж. Я іду, азіраўся. А ён мне такі: «Малы, да не бойся ты!».