Следчы камітэт скончыў праверку па факце смерці Мікіты Крыўцова.
Мікіта Крыўцоў удзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах у Маладзечне і Мінску. Ён знік 12 жніўня. Крыўцова знайшлі павешаным у лесапаркавай паласе 22 жніўня ў Мінску.
Следчы камітэт сцвярджае, што смерць Крыўцова паказвае на суіцыд.
Крыўцоў быў фанатам ФК «Маладзечна», у яго засталася малагадовая дачка.
Чытайце яшчэ: У Маладзечне развітваюцца з Мікітам Крыўцовым (Фота, відэа)