Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра здарэнне, што адбылося 14 сакавіка ў вёсцы Сцюдзянец Хаценчыцкага сельсавета, расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў:

– 14 сакавіка, каля 18.30, жыхарка Сцюдзянца паведаміла, што незнаёмая жанчына скрала ў яе трыста рублёў. Калі міліцыянеры прыехалі на месца, даведаліся, што каля 15.00 ў дом да 78-гадовай вяскоўкі прыйшла незнаёмая жанчына. Прапанавала купіць пасцельную бялізну і адзенне.

Па словах намесніка начальніка РАУС, гаспадыня пагадзілася купіць у незнаёмкі камплект пасцельнай бялізны, спартыўныя штаны і халат. Усё за 150 рублёў. Дастала з-пад падушкі слоік, дзе было пяцьсот рублёў і папрасіла госцю адлічыць 150 рублёў, бо сама не магла гэта зрабіць з-за кепскага зроку. Незнаёмка ўзяла 150 рублёў за тавары, а пасля – яшчэ трыста. Пакінутыя пяцьдзесят рублёў скруціла і пакінула ў слоіку, каб гаспадыня не заўважыла знікнення.

Прыкметы жанчыны, што падазраецца ў махлярстве: На выгляд 30-35 год, рост – 160-165 сантыметраў, чорныя, да плеч, валасы.

Была апранутая ў чырвоную куртку, чорную спадніцу, карычневыя боты.

Міліцыя просіць, калі вам нешта вядома пра гэтае злачынства, тэлефанаваць 102.

• Текст доступен на языке: Русский