Фота Настассі УТКІНАЙ.

16 сакавіка ў дзяжурную часць Маладзечанскага РАУС паступіла паведамленне аб нецвярозым вадзіцелі.

Каля 2 гадзін ночы непадалёк ад заправачнай станцыі ў Цюрлях кіроўца «Нісана» меркавана быў нецвярозы. Супрацоўнікі ДАІ выехалі на месца.

Кіроўцу спынілі міліцыянеры. У вадзіцеля былі прыкметы ап’янення. Ён з’яўляецца грамадзянінам Літоўскай Рэспублікі і мае від на жыхарства ў РБ.

Мужчыну даставілі ў псіха-неўралагічны дыспансер для агляду. Аказалася, што ў яго маецца 2,44 праміле алкаголю ў выдыханым паветры.

Кіроўца растлумачыў, што выпіў гарэлку каля 21 гадзіны 15 сакавіка. Са слоў кіраўніка ўстановы, дзе працуе парушальнік, апошні зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку.

У дачыненні да кіроўцы «Нісана» склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 200 базавых велічынь.