Фота ptzgovorit.ru.

Позна ўвечары на лінію «102» у Маладзечанскі РАУС паступіў званок ад 44-гадовай жыхаркі Радашкавічаў. Яна скардзілася на агрэсіўныя паводзіны свайго сужыцеля. Паводле яе слоў, мужчына з’явіўся дадому п’яны і пагражаў ёй расправай.

Сама жанчына справіцца з ім не магла і звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Па паказаным адрасе прыбылі міліцыянеры, але да іх прыезду дэбашыр пакінуў жыллё.

Той самы відэлец.

Супрацоўнікі міліцыі сталі высвятляць абставіны здарэння. Аказалася, у той дзень каля 22 гадзін 44-гадовы мясцовы жыхар, вярнуўшыся дадому, на кухні застаўсцжытніцу за вячэрай з былым мужам. Убачанае выклікала гнеў – і паміж сужыцелямі ўзнікла сварка.

У ходзе канфлікту нецвярозы схапіў са стала відэлец і прыставіў да шыі жанчыны, пагаржаючы забіць. Пацярпелая змагла вырвацца і замкнуцца ў іншым пакоі, дзе праз акно вылезла на вуліцу і ўцякла, схаваўшыся непадалёк. Толькі калі сужытнік пакінуў падворак, жанчына вярнулася ў хату і патэлефанавала ў міліцыю.

Міліцыянеры знайшлі і затрымалі фігуранта. Дзеянням мужчыны далі правую ацэнку, пачалі крымінальную справу па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

 

• Текст доступен на языке: Русский