Падрабязнасці ДТЗ расказаў старшы інспектар АДАІ Вілейкі Генадзь Сяськоў.
Па словах старшага інспектара, сёння, 18 сакавіка, 23-гадовая жыхарка сталіцы ехала па дарозе «Мінск-Калачы-Мядзел» на аўтамабілі «Фольксваген Пасат».
– Каля 8.50 кіроўца пры выбары хуткасці не ўлічыла асаблівасці і стан сваёй машыны. І на закругленні дарогі ўправа яна не справілася з кіраваннем, заехала ў правы па ходу руху кювет, дзе машына перакулілася, – адзначыў Генадзь Сяськоў.
Пасля ДТЗ кіроўцу і пасажыра даставілі ў Вілейскую ЦРБ. Тут іх агледзелі медыкі, пашкоджанняў не зафіксавалі. І кіроўца, і пасажыр былі цвярозыя.
Фотаздымкі забяспечаныя Генадзем Сяськовым.
• Текст доступен на языке: Русский