На месцы здарэння.

Прысуд – тры з паловай гады ў калоніі агульнага рэжыму і пазбаўлення правоў кіроўцы на пяць год, паведамляе Вярхоўны суд Беларусі.

Нагадаем, што летась, 22 лістапада, на аўтадарозе «Літва-Шыпулічы» 38-гадовы кіроўца «Пэжо-306» не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на левую па ходу руху ўзбочыну, наехаў на плот дома №88 у вёсцы Парэчча  і перакулілася. У выніку на месцы аварыі загінуў 58-гадовы пасажыр, жыхар вёскі Парэчча.

Кіроўца, жыхар вёскі Дубіна Валожынскага раёна, быў нецвярозы, пасажыр – не прышпілены.

Кіроўцу прызналі вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Суд таксама пастанавіў, каб вінаваты заплаціў пацярпеламу пяць тысяч рублёў як маральны ўрон.

• Текст доступен на языке: Русский