На Гуканні вясны. Фота Аксаны Ярашонак.

21 сакавіка на радзіме Янкі Купалы, у Вязынцы, зладзяць традыцыйнае Гуканне вясны. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў філіяле музея Купалы. 

Днямі музей атрымаў дазвол на правядзенне свята ад Маладзечанскага райавканкама.

Свята пачнецца ў 12.30. У праграме спевы, танцы, гульні, карагоды. Таксама будуць працаваць гандлёвыя рады.

• Текст доступен на языке: Русский