Фота Аксаны Ярашонак.

Навукова не даказана, што каранавірус менш распаўсюджваецца ў цёплае надвор’е, таму людзі павінны і далей выконваць рэкамендаваныя абмежаванні.

Пра гэта заявілі эксперты Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), якая з’яўляецца структурай ААН. Інфармацыя апублікаваная на сайце ААН.

«Вірус даўжэй захоўвае жыццяздольнасць у халодных, сухіх умовах і пры нізкім узроўні ультрафіялетавага выпраменьвання. Аднак гэтыя даследаванні пакуль не паказалі, што метэаралагічныя фактары аказваюць прамы ўплыў на тэмпы перадачы віруса», — адзначыў сустаршыня мэтавай групы прафесар Бэн Зайчык з Універсітэта Джонса Хопкінса.

У якасці прыкладу ён адзначыў, што ў мінулым годзе ўспышкі захворвання COVID-19 назіраліся ў цёплы час года ў сонечных рэгіёнах.

У той жа час эксперт дапусціў, што з часам каранавірус стане сезонным рэспіраторна-вірусным захворваннем, а ў іх пік захворвання звычайна прыпадае на асенне-зімовы перыяд.

• Текст доступен на языке: Русский