АМАП затрымлівае людзей падчас акцыі ў Маладзечне 19 чэрвеня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Як паведамляе выданне fontanka, маладзечанцу пагражае дэпартацыя. А ў Беларусі – турма.

Затрыманага падазраюць у тым, што ён удзельнічаў у сутычцы з АМАПам 19 чэрвеня. У той дзень улады затрымалі Віктара Бабарыку, з-за чаго ў горадзе людзі выйшлі ў ланцуг салідарнасці.

Мяркуецца, што затрыманы 41-гадовы Уладзімір Непагода спрабаваў адбіць іншага мужчыну. У адносінах да яго завялі крымінальную справу ў жніўні.

У той сутычцы ўдзельнічалі таксама Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееў. Пяскова прысудзілі да 3 год і 3 месяцаў зняволення, Еўсцігнеева да трох год. Яны ўжо адбываюць пакаранне.

У Маладзечне агучылі прыгавор па справе гвалту над амапаўцамі

«Ланцуг салідарнасці» ў Маладзечне 19 чэрвеня