На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Цяпер АДАІ Маладзечна шукае сведкаў здарэння. 

Па словах інспектара па адміністрацыйнай практыцы Дыяны Галузы, 12 сакавіка, каля 22.05, невядомы кіроўца, меркавана, на шэрай «БМВ Х5» або Х3 ехаў па вуліцы Віленскай ў напрамку ад вуліцы Валынца да вуліцы Купалы. На пуцепровадзе, паблізу на пуцеправодзе, паблізу «АЗС Лукойл» машына сутыкнулася з «Таётай Карола», што ехала ў спадарожным кірунку.

У выніку ў «Таёты» – механічныя пашкоджанні задняй часткі. Пасля невядомы кіроўца з месца ДТЗ уцёк.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў АДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1-18 або па тэлефоне (8 0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.

 

• Текст доступен на языке: Русский