Фота newizv.ru

На Міншчыне ў бягучым годзе плануюць рэалізаваць больш за 30 праектаў, накіраваных на развіццё сацыяльных паслуг. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Надзея ЦУПа.

Адным з самых маштабных праектаў стане адкрыццё Цэнтра актыўнага даўгалецця ў Маладзечне.

Прастора прадугледжвае аб’яднанне сталых людзей, дзе яны змогуць атрымаць актуальныя веды і падзяліцца сваім досведам, знайсці новых сяброў і аднадумцаў.

– Пажылым людзям таксама хочацца ўцягвацца ў актыўнае жыццё. Рэалізоўваць мары, жаданні, цікава бавіць час, таму на працягу года пастараемся стварыць у кожным раёне на базе сельвыканкамаў рэсурсна-інфармацыйныя пляцоўкі актыўнага даўгалецця, каб пры жаданні яны змаглі атрымаць інфармацыю, дапамогу і ўнесці разнастайнасць у будзённае жыццё, – сказала Надзея Цупа.

• Текст доступен на языке: Русский