
Гэта шостая краіна ў свеце, дзе легалізавалі добраахвотны адыход з жыцця з дапамогай доктара, піша Радыё Свабода.

На такі крок дазволяць пайсці людзям, якія пакутуюць ад невылечных хваробаў і цярпяць няспынны невыносны боль.
Адпаведнае рашэнне прыняў іспанскі парламент 18 сакавіка.
Міністар аховы здароўя назвала рашэнне важным крокам на шляху да прызнання правоў чалавека.
Закон рыхтавалі тры гады. Чакаецца, што ён уступіць у сілу ў сярэдзіне чэрвеня.
Эўтаназія таксама ўзаконеная або дазволеная ў Бельгіі, Калумбіі, Канадзе, Люксембургу і Нідэрландах.
У Швейцарыі і некаторых штатах ЗША пацыентам дазваляюць самім прымаць смяротныя прэпараты пад наглядам доктара.
• Текст доступен на языке: Русский