Оперны спявак з Маладзечна Андрэй Мікульчык.

У Беларусі шмат навучальных устаноў музычнай адукацыі, але не так шмат месцаў, дзе спевакі могуць паказаць сябе.

Напрыклад, оперны тэатр толькі адзін. У той час як у Чэхіі іх дзесяць.

Мікульчык паспяхова працаваў над тым, каб у Маладзечне ставілі оперу. Пад кіраўніцтвам італьянскага маэстра Паола дэ Наполі у горадзе паставілі оперы «Служанка-гаспадыня» і «Сон».

Таму ён задумаў прапанаваць праект у межах 16-а конкурса сацыяльных праектаў  Social Weekend.

У межах праекта Мікульчык створыць міжнародную оперную студыю для маладых оперных спевакоў з Беларусі і ўсяго свету. Падчас падрыхтоўкі і пастаноўкі опер пад кіраўніцтвам дасведчанага педагога і рэжысёра творцы атрымаюць патрэбны досвед для пачатку кар’еры.

А гледачы з Беларусі змогуць атрымліваць асалоду ад пастаноўкі опер у выкананні маладых спевакоў з усяго свету.

Каб прагаласаваць за праект, адпраўце смс з тэкстам 2264 на нумар 7755. Цана паведамлення – каля 1 рубля.

Іншыя праекты вы можаце паглядзець па спасылцы.

Да 16 год ніякай музыкі, а пасля стаў оперным спеваком. Што Андрэй Мікульчык пераняў з Італіі ў Маладзечна

«Таршэр» з оперным спеваком з Маладзечна Андрэем Мікульчыкам

Не дазволіць сабе каханне нават у сне. Што ўбачаць на прэм’еры оперы ў Маладзечне