Фота Настассі УТКІНАЙ.

Супрацоўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі 39-гадовага жыхара Маладзечна. МУС паведамляе, што ў телеграм-чаце «Маладзечна для жыцця Chat» ён распальваў сацыяльную варожасць і заклікаў ўжываць гвалт да сілавікоў.

Па заключэнні лінгвістычнай экспертызы, публікацыі прызнаныя заклікаючымі да гвалтоўных дзеянняў над міліцыянерамі  Пасты маглі чытаць іншыя карыстальнікі, таму ў дачыненні да мужчыны следчыя пачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці або розні.

Вядома, што падазраваны з’яўляецца фігурантам яшчэ некалькіх спраў па фактах абразы сілавікоў і вышэйшых службовых асоб.