Сёння ў 00:42 на лінію 101 у Маладзечанскі ГРАНС патэлефанаваў невядомы мужчына, які паведаміў, што нібыта ёсць смяротная небяспека ў цягніку, які рухаўся ў кірунку Глыбокага. Інфармацыю перададалі ў дзяжурную частку РАУС.

Аператыўнікі ўстанавілі, што абаненцкі нумар, з якога паступіў званок выратавальнікам, належыць жыхарцы Маладзечна. Міліцыі жанчына патлумачыла, што каля месяца таму па просьбе знаёмага аформіла на сваё імя сім-карту і перадала яе мужчыну.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі месцазнаходжанне мужчыны і даставілі яго для далейшага разгляду ў РАУС. Фігурант – 43-гадовы грамадзянін без пастаяннага месца жыхарства, ураджэнец Грузіі. Высветлілася, што мужчына патэлефанаваў у экстраную службу і паведаміў ілжывыя звесткі. Ад медыцынскага агляду адмовіўся.

Называючы сябе пажарным, мужчына растлумачыў, што ў момант званка ім рухала інтуіцыя, нібыта адчуваў бяду.

Інфармацыю праверылі. Яна не пацвердзілася. Мужчыну затрымалі, змясцілі ў ІЧУ.

• Текст доступен на языке: Русский