Сёння, 21 сакавіка, у касцёле Святога Юзэфа ў Маладзечне правёў імшу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Маладзечанскі касцёл быў цалкам заняты вернікамі.

У прамове Кандрусевіч падзякаваў усім, хто маліўся за яго, калі арцыбіскуп чатыры месяцы знаходзіўся за межамі Беларусі. Напрыканцы імшы вернікі праспявалі «Магутны Божа».