Кліматычная вясна ў Беларусі чакаецца ў канцы сакавіка, паведаміў сёння журналістам начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пачаткам кліматычнай вясны лічыцца ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз адзнаку ў нуль градусаў у бок павышэння.
Тэмпература паветра ў мінулым перыядзе сакавіка знаходзіцца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, а па поўначы – на 1 градус вышэй за норму.
– Нягледзячы на асобныя перыяды пахаладання і выпадзенне снегу, мы нават апярэджваем каляндар. Так што гэта нармальны, звычайны беларускі сакавік, – адзначыў прадстаўнік Белгідрамета.
Сіноптыкі чакаюць пацяпленне пасля 25 сакавіка.
– Але не варта расслабляцца, бо і ў красавіку могуць быць перыяды пахаладання, – папярэдзіў сіноптык.
• Текст доступен на языке: Русский