Ад 22 сакавіка па 4 красавіка на тэрыторыі Міншчыне ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы», накіраваную на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў перыяд вясновых канікул.

Дзяржаўтаінспекцыя, сумесна з іншымі супрацоўнікамі МГБ і прадстаўнікамі адукацыі ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі з дзецьмі і дарослымі, яшчэ раз агавораць важныя пытанні, якія тычацца правільных і бяспечных паводзінаў на дарозе, у аўтатранспарце, пазначэння флікерамі ў цёмны час, а таксама культуру паводзін і ўзаемапавагі паміж удзельнікамі дарожнага руху.

У Маладзечанскім раёне ад пачатку года зарэгістравалі дарожна-транспартных здарэнні з удзелам непаўналетніх.

Паважаныя дарослыя, тлумачце дзецям што, нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі, абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі.

На цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх пасажыраў ўплывае тое, што шэраг дарослых пры перавозцы дзяцей усё ж грэбуюць автокрэсламі, бустарамі, спецыяльнымі падушкамі, альбо перавозяць малалетніх дзяцей у дзіцячых утрымлівальных прыладах, не прышпільваючы.

26 сакавіка ў Маладзечанскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр!», падчас якой супрацоўнікі ДАІ нададуць асаблівую ўвагу захаванню Правілаў перавозкі непаўналетніх.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 6 артыкула 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь кіроўца атрымае штраф да чатырох базавых – да 116 рублёў. Як правільна перавозіць дзяцей, чытайце ў пункце 178 Правілаў дарожнага руху.