Аляксей Кудзін пачас разгона акцыі 10 жніўня ў Маладзечне. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Алексей Кудзін ужо два месяцы знаходзіцца пад вартай у Расіі.

Яго затрымалі 21 студзеня, а 22 студзеня Дамадзедаўскі суд Маскоўскай вобласці арыштаваў маладзечанскага адзінаборцу на два месяцы.

10 лютага Генпракуратура Беларусі накіравала расійскім калегам просьбу аб выдачы Аляксея Кудзіна. 12 лютага Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі звярнуўся ў органы, каб Кудзіна прызналі бежанцам альбо далі палітычны прытулак.

18 сакавіка расійскі журналіст Аляксандр Люцікаў сцвярджае, што меру стрымання працягнулі некалькі тыдняў таму, бо Кудзін прасіў аб прытулку ў Расіі. Мера стрымання можа быць змененая пасля разгляду просьбы адзінаборцы.

Алексея Кудзіна абвінавачваюць па артыкуле 364 КК «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў». 10 жніўня 2020 года Кудзін нібыта збіў двух супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў.