На стаяцы побач з гандлёвым цэнтрам. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Адзначаецца, што ад 1 сакавіка ў адпаведнасці з новым адміністрацыйным заканадаўствам прадугледжана магчымасць прыцягнення ўласнікаў аўто да адказнасці за ўсе парушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту на падставе іх фіксацыі адмысловымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме.

Акрамя фотафіксацыі перавышэння хуткасці і правілаў спынення /стаянкі арганізавана прыцягненне да адказнасці за кіраванне без тэхагляду.

Камеры фіксуюць факт удзелу транспартнага сродку ў дарожным руху, распазнаюць рэгістрацыйны знак і звяраюць яго з базай даных АІС «Белтэхагляд» на наяўнасць дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Пры адсутнасці дазволу ў дачыненні да ўласніка выносіцца адпаведная пастанова. Калі парушэнне зафіксавана ўпершыню, уладальнік вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем яму папярэджання. У наступны раз уласнік будзе прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 0,5 базавай велічыні (сёння 14,5 рубля). Пры гэтым да адказнасці прыцягваецца як фізічная, так і юрыдычная асоба-ўласнік або ўладальнік транспартнага сродку.

У адпаведнасці з палажэннямі новага КаАП, калі камеры зафіксуюць некалькі такіх парушэнняў на працягу сутак (з 00:00 да 23:59), уласнік транспартнага сродку будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці толькі адзін раз.

У выпадку нязгоды з прынятым рашэннем, яно можа быць абскарджана ў падраздзяленне ДАІ па месцы жыхарства на працягу месяца з дня атрымання копіі пастановы.

• Текст доступен на языке: Русский