Днямі ў міліцыю ад медыкаў хуткай дапамогі паступіла інфармацыя пра нажавое раненне ў 42-гадовай жанчыны. Інцыдэнт адбыўся на лесвічнай пляцоўцы ў пад’ездзе шматкватэрнага дома па вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне.

Калі першым нарадам на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі, жанчына была яшчэ ў свядомасці і паспела паведаміць, што на яе напаў былы муж, раней несудзімы 45-гадовы маладзечанец. А ў хуткім часе, пакуль аператыўнікі шукалі падазраванага, мужчына сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў злачынстве.

Па інфармацыі РАУС, ув той вечар мужчына прыйшоў у госці да былой жонкі і сына, але ў кватэры нікога не было. Выходзячы з ліфта на першым паверсе, ён сустрэў жанчыну з дзіцём, якія вярталіся з басейна. Паміж бацькамі завязалася размова.

Гутарка дарослых хутка перарасла ў сварку. У ходзе канфлікту мужчына два разы ўдарыў суразмоўніцу кулаком у галаву, яна ўпала на падлогу. Пасля чаго зламыснік ударыў былую жонку некалькі разоў нажом у жыццёва-важныя органы і схаваўся ў невядомым кірунку.

Разборка адбывалася на вачах у дзіцяці. Хлопчык спрабаваў дапамагчы маці, адбіваючы яе ад рук нападніка.

Параненую жанчыну забралі ў бальніцу. Яна ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Па дадзеным факце Маладзечанскі РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання», санкцыя якой прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Згодна з экспертызай, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў у яго арганізме больш за 1,8 праміле алкаголю. Растлумачыць свой учынак сам ён не змог. Меркаваную прыладу злачынства – нож – знайшлі ў кішэні ў мужчыны і канфіскавалі.

 

• Текст доступен на языке: Русский