Фота Аксаны Ярашонак.

Вілейскі райвыканкам апублікаваў рашэнне, якое ўстанаўлівае бронь для прыёму на працу асобных катэгорый грамадзян на гэты год.

Гаворка ідзе пра сацыяльна ўразлівыя катэгорыі, якія не могуць на роўных канкурыраваць на рынку працы або абавязаныя кампенсаваць выдаткі дзяржаве.

Да такіх катэгорый належаць дзеці-сіроты, бацькі ў шматдзетных і няпоўных сем’ях, людзі з інваліднасцю, вызваленыя з месцаў пазбаўлення свабоды асобы. Таксама тыя, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце да 21 года, асобы перадпенсійнага ўзросту, былыя службоўцы сілавых структур і іншыя. Таксама сюды ўваходзяць бацькі, абавязаныя кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей.

Гэтыя асобы будуць атрымліваць перавагі ў прыёме на працу.

У спісе розныя прадпрыемствы і ўстановы Вілейшчыны. Гэта «Буддэталі», хлебазавод, малаказавод, рамонтны і камбікормавы завод,  Вілейскі доследны лясгас, мэблевая фабрыка, «Белпошта», «БелТэлекам», «ПМК-88», ЖКГ і іншыя арганізацыі.

 

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский