Яніна Целяжэвіч. Фота Валожынскі РАСК.

Валожынскі аддзел Следчага камітэта вышуквае Яніну Целяжэвіч. Жанчына знікла яшчэ напачатку студзеня, следчыя ўзбудзілі крымінальную справу.

7 студзеня жанчына выйшла з дому знаёмых у вёсцы Падбярэзь Валожынскага раёна. Дагэтуль яе месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы: каля 70-80 год, рост 155-160 см, валасы сівыя і кароткія, вочы карыя.

Асаблівыя прыкметы: надарваная мочка вуха, барадаўка на сярэднім пальцы правай рукі.

Калі ў вас ёсць інфармацыя пра месцазнаходжанне Яніны Целяжэвіч, звярніцеся ў Валожынскі РАУС па тэлефонах:

  1. 8-01772-55302, -54021 (дзяжурная частка);
  2. 8-029-6855302, 8-029-5076698 (мабільныя тэлефоны);
  3. ці ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі па телефоне 102.