Маладзечанскі раённы аддзел СК завяршыў расследаванне крымінальнай справе па перакрыцці Вялікага Гасцінца.

21 лістапада каля 10 гадзін некалькі чалавек на Вялікім Гасцінцы расцягнулі плакат, перакрылі рух, а пасля сышлі.

Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь за такое злачынства прадугледжаная адказнасць – штраф, арышт, абмежаванне волі або пазбаўленне волі да трох гадоў.

Па дадзеных следства, абвінавачаныя загадзя размеркавалі ролі і абмяркоўвалі правядзенне акцыі ў чаце мессенджера Telegram. Так, 40-гадовая жанчына з адрэзка матэрыі зрабіла банер, куды нанесла надпіс радыкальнай накіраванасці. Далей група людзей выйшла на пешаходны пераход і расцягнула плакат. Яшчэ адзін мужчына назіраў за абстаноўкай, каб фігурантаў не затрымалі.

Следчыя сцвярджаюць, што сваімі дзеяннямі абвінавачаныя перашкаджалі ўдзельнікам дарожнага руху, блакавалі праезд грамадскага, спецыяльнага і іншага транспарту.

Следчымі дапытаныя абвінавачаныя, пацярпелыя і сведкі. Відэазапісы з камер назірання, на якіх зафіксаваныя абставіны злачынства, агледжаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы.

У мабільным тэлефоне аднаго з фігурантаў знайшлі перапіску. Устаноўлена, што пасля злачынства ўдзельнікі абмяркоўвалі неабходнасць дасылаць фатаграфіі ў Telegram-каналы, а таксама – магчымасць правядзення новых падобных акцый.

Следчыя нагадваюць пра прынцып няўхільнасці адказнасці. Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі Следчы камітэт працягвае працу па ўсталяванні ўсіх асоб, якія ўчынілі злачынствы, і прыцягненню іх да адказнасці.