Фота yaplakal.com.

Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўкошту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, ад 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў» (у рэдакцыі ад 6 ліпеня 2020 года).

Для таго, каб купіць білет са зніжкай, трэба прад’явіць арыгінал пенсіённага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе падчас паездкі.

Пры гэтым у БЧ звяртае ўвагу, што прадастаўленне такой ільготы не прадугледжваецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на сайце pass.rw.by, з дапамогай мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік» і праз тэрміналы самаабслугоўвання.

З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе выкарыстоўваць дыстанцыйныя каналы продажаў.

• Текст доступен на языке: Русский