Фота Настассі Уткінай.

26 сакавіка ў Маладзечанскім раёне ДАІ праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Рэмень прышпілі – жыццё зберажы!»

Такі дзень праводзяць у мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, недапушчэння фактаў парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў, у тым ліку і непаўналетніх, а таксама прапаганды выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымлівальныя прылады).

Згодна з артыкулам 18.11, часткай 3 парушэннем правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку лічыцца: упраўленне кіроўцам, не прышпіленым рамянём бяспекі, перавозка непрышпіленых пасажыраў, калі канструкцыя прадугледжвае рамяні; а таксама кiраванне матацыклам, мапедам альбо перавозка на іх пасажыраў без моташлемаў або з не зашпіленых моташлемах. Тады на кіроўцу  караецца папярэджаннем або штрафам да 29 рублёў.

Ад пачатку года на тэрыторыі вобласці адбылося шэсць ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх сем непаўналетніх атрымалі траўмы. Ва ўсіх здарэннях кіроўцы парушылі пункт ПДР, які тычыцца бяспечнай перавозкі пасажыраў.

27 студзеня ў 20.20 гадзін у Радашкавічах кіроўца на «Фольксваген Пасат» няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Рэно Сандэр». Пацярпела маленькая дзяўчынка. Яе забралі ў бальніцу з траўмамі.

Нагадаем, згодна з пунктам 178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна быць з выкарыстаннем:

  • дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;
  • дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустар, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
  • Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
  • Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла , калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадкащ, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.

Дапускаецца выкарыстанне не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 ст.18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджанн або штраыц да 116 рублёў.

Паважаныя кіроўцы, паклапаціцеся загадзя пра сваіх пасажыраў. Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымлівальных прыладах, прасачыце за тым, каб усе пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Не забывайце самі прышпільвацца. Памятаеце, гэта дапаможа захаваць сабе і іншым жыццё і здароўе