Фота kladovaya1.ru.

26 сакавіка ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху «Рэмень прышпілі – жыццё зберажы» ў Маладзечанскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр».

Падчас вясновых канікулаў становіцца больш перавозак арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі на экскурсіі, да месцаў правядзення культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Таму работнікі ДАІ нададуць асаблівую ўвагу захаванню Правілаў перавозкі непаўналетніх, а таксама малалетніх пасажыраў.

На цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх пасажыраў ўплывае тае, што шэраг дарослых пры перавозцы дзяцей усё ж грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі – аўтакрэслаў, бустараў, спецыяльных падушак), альбо перавозяцьдзяцей у дзіцячых утрымлівальных прыладах, не прышпіляючы.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 6 артыкула 18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне – штраф да 116 рублёў.

Паважаныя дарослыя! У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымлівальныя прылады. Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна звяртае ўвагу бацькоў і нагадвае пра тое, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей. Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе з ранняга ўзросту выхоўваць у дзяцей навык выканання правілаў дарожнага руху, тлумачыць дзецям наступствы невыканання ПДР.

Паважаныя дарослыя! Бяспека дзяцей, у першую чаргу, залежыць ад вашай увагі і кантролю, будзьце добрым прыкладам для іх.