Алесь Юркойць. Фота Сяргея Гудзіліна.

Толькі што пра гэта нам паведаміў сам Алесь Юркойць:

– Яшчэ толькі пару гадзін, як вольны. Еду дамоў. «Рэгіянальную газету» чытаў рэгулярна. Мне яе выпісвалі. Гатовы з вамі супрацоўнічаць, толькі разбяру свае архівы.

Нагадаем, што астравецкі краязнаўца Алесь Юркойць быў асуджаны на сем гадоў зняволення.

Ён належаў да той групы з чатырох ашмянскіх мытнікаў, якія не прызналі віны і даказвалі, што яны не бралі хабараў.

Справа пачалася вясной 2015 года. Былі затрыманыя некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў пункта пропуску Каменны Лог. Інфармацыя аб справе была агучаная Лукашэнкам на сустрэчы з кіраўніцтвам Мытнага камітэта. У дачыненні мытнікаў тады завялі пяць крымінальных спраў, а злачынная група, паводле версіі следства, налічвала 58 чалавек.

Алесь Юркойць адседзеў шэсць год, адзін год скарацілі па амністыі.

• Текст доступен на языке: Русский