Аказваецца, ёсць такое маладзечанскае масла, якое робяць не ў Маладзечне. Фота rg.ru.

Пра гэта паведамляе сайт gosstandart.gov.by. Таплёнае і вяршковае масла нібыта з Маладзечна заўважылі ў Баранавічах.

Нагадаем, што пра гэтыя прадукты мы пісалі ў 2019 годзе, калі пад выглядам якаснай беларускай «малочкі», масла «Бел-Мол» прадавалася ў Саратаве. 

Тады карэспандэнт звязаўся з прадпрыемствам па адрасе Нагорная, 7 у Маладзечне. Прадпрыемствам аказаўся ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». Як паведамілі ў прыемнай «Бел-Мола» ніколі тут не існавала і такую прадукцыю не выпускалі.

Спецыялісты высветлілі, што масла не адпавядае стандартам. Цяпер дзяржстандар забараніў увозіць і прадаваць у Беларусі не толькі масла, а ўсе прадукты ад прадпрыемства «Бел-Мол». Інфармацыю накіравалі ў дзяржаўныя міністэрств ыі ведамствы.

Фота прадуктаў з сайта gosstandart.gov.by.

• Текст доступен на языке: Русский