Аляксандр Лукашэнка ў маладзечанскай бальніцы.

Генеральная пракуратура па факце размяшчэння інфармацыі на адным з чатаў тэлеграм-канала распачала крымінальную справу аб паклёпе па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса.

Згодна з матэрыяламі справы неўстаноўленая асоба 16 сакавіка ў інтэрнэце распаўсюдзіла загадзя ілжывыя паведамленні пра абставіны смерці жанчыны ў кардыялагічным аддзяленні Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, якую ў гэты дзень з рабочым візітам наведваў Аляксандр Лукашэнка.

Сваякі і медыцынскія работнікі, абураныя скажэннем фактаў і іх тыражаваннем, звярнуліся ў праваахоўныя органы з просьбамі разабрацца ў тым, што здарылася і даць прававую ацэнку ўчынку.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.